Беларускія гульні для выхаванцаў першай малодшай групы
Назва гульні |
“Маша” |
Задачы |
Змест |
Развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці. |
Дарослы кажа: Есць у нас дзяўчынка Маша, І есць у нас хлопчык Саша, Яны хочуць пагуляць, хто паклічя – адгадаць. Дзяўчынцы обо хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць: Маша, маша, ты пацеха наша, Адгадай, хто пяе,імя твае назаве. Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: “Маша”. Маша, якая стаіць у крузе, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць: “Саша” |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Называць імя таго, хто зваў, з завязванымі вачыма. |
Назва гульні |
“Прэла-гарэла” |
Задачы |
Змест |
Развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт. Уменне дзейнічаць па сігналу. |
да пачатку гульні дарослы ў розных месцах хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы: Прэла-гарэла за мора ляцела, А як прыляцела,дзе-недзе села. Хто першы знойдзе, Той сабе возьме. Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі. |
Матэрыял |
Правілы |
Розныя цацкі |
дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі. Пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе. |
Назва гульні |
Заінька |
Задачы |
Змест |
развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі |
дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць: Заінька бялюсенькі, Заінька шарусенькі! Праскачы ў дзірачку Ды не пaбi спіначку! На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix. Пасля гэтага дзещ спяваюць далей: Заінька, павярніся, Шэранькі, павярніся Tyпнi ножкай, паскачы Ды ў далоні запляшчы! Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi: |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца. |
Назва гульні |
Лясь, лясь, уцякай! |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць. |
Дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы: Лясь, лясь, уцякай! Цябе конi стопчуць. А я коней не баюся Па дарозе пракачуся — дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix. Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями. |
Матэрыял |
Правілы |
Кветкі |
уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні. |
Беларускія гульні для выхаванцаў другой малодшай групы
Назва гульні |
“Надзейка” |
Задачы |
Змест |
Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; развіваць пачуцце сяброўства; выхоўваць калектывізм. |
Па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяцца ў круг і загадваюць: Ты, Надзейка , раскажы, Спрытна ўсім нам пакажы, Як бабулі скачуць. Надзейка выконвае танцавальныя рухі і адказвае: Вось так. Вось так – Так бабулі скачуць. Дзеці загадваюць: Ты, Надзейка, раскажы, Спрытна ўсім нам пакажы. Як сяброўкі скачуць. Надзейка танцуе і адказвае: Вось так. Вось так – Так сяброўкі скачуць Дзеці загадваюць: Ты, Надзейка, раскажы, Спрытна ўсім нам пакажы. Як козлікі скачуць. Надзейка адказвае: Вось так. Вось так – Так козлікі скачуць. Потым яна запрашае скакаць усіх дзяцей разам з ею. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка. |
Назва гульні |
Адгадай, чый галасок |
Задачы |
Змест |
развіваць увагу на слых, памяць. |
дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць: Сталі у круг, i — раз! два! тры! Павярнуліся, сябры! На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць: А як скажам — скок, скок, скок... Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік. Адгадай, чый галасок? Гэтыя словы спяваюць усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік. |
Назва гульні |
“Вожык і мышы” |
Задачы |
Змест |
Развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць, рашучасць. |
Па лічылцы выбіраецца вожыкі 6-7 мышэй. Астатнія становяцца ў круг, вожык – у сярэдзіне. Па сігналу дзеці ідуць управа, вожык – улева. Дзеці дэкламуюць: Бяжыць вожык. Тупу-туп! Сам калючы, востры зуб! Вожык, вожык, ты куды? Ад якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Да вожыка падыхлдзіць адзін з удзельнікаў: Вожык ножкамі туп-туп! Вожык вочкамі луп-луп! Навакол пануе ціш, Вожык чуе ў лісцях мыш. Вожык асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць за кругам. Дарослы гаворыць: бяжы, бяжы, вожык! Не шкадуй ты ножак! Ты лаві сабе мышэй, Не чапай толькі дзяцей1 Мышы забягаюць у круг, вожык іх ловіць. Той, каго злавілі, прысядае. Калі 3-4 мышкі злоўлены, гульня заканчваецца. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Злоўленай лічыцца тая мышка, да якой вожык дакранаецца рукой. |
Назва гульні |
Грушка |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным. |
Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць: Мы пасадзім грушку Усе, усе, Няхай наша грушка Расце, расце. Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Распусціся, грушка, Вось такой шырыні. Расці, расці, грушка, Ды у добры час. Патанцуй,- Марылька, Паскачы для нас. А ужо наша грушка Распусцілася, А наша Марылька Зажурылася. А мы тую грушку Весяліць будзем. I з нашай Марылькай Скакаць будзем. На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні |
Беларускія гульні для выхаванцаў сярэдняй групы
Назва гульні |
“Мароз” |
Задачы |
Змест |
Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм. |
Па лічылцы выбіраецца Мароз. Дзеці ідуць карагодам і спяваюць: Дзед Мароз, Дзед Мароз! У цябе чырвоны нос. Разам з намі пагуляй, Не марозь, а даганяй. Дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. Мароз бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго дакрануўся мароз, лічыцца замарожаным. Ен павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя ўдзельнікі гульні могуць яго размарозіць, пляснуўшы рукой па плячы. Праз кожныя 3-5 хвілін выбіраецца новы Мароз. Перамагае мароз, які здолеў замарозіць большую колькасць удзельнікаў гульні. |
Матэрыял |
Правілы |
Медальен з выявай Мароза |
Той, да каго дакрануўся Мароз, павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. |
Назва гульні |
“Мак” |
Задачы |
Змест |
Выхоўваць цярплівасць, павагу адзін да аднаго, пазнаеміць з паступовасцю развіцця расліны |
дарослы чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Мак” Мак паспеў, пялесткі скінуў І галоўку ўгору ўскінуў. Перамігваецца з сонцам: “Ты з-за хмар выходзь часцей, Бо трымаю я ў скарбонцы Пачастунак для дзяцей!” Дзеці выбіраюць каго-небудзь на ролю мака. Мак стаіць у сярэдзіне круга. Дзеці водзяць карагод вакол яго і спяваюць: А на гары мак, мак.на даліне так, так. А вы мае маковачкі, залатыя галовачкі. Потым спыняюцца і пытаюц у мака: - Ці сеяла (сеяў) мак, мак? Мак адказвае: - Сеяла (сеяў). Дзеці зноў ідуць карагодам са спевамі: “А на гары мак, мак…” Зноў становяцца і пытаюць: - Ці ўзышоў мак? Мак адказвае: - Узышоў. Гульня працягваецца. Дзеці чаргуюць спевы з пытаннямі: “Ці палола (палоў мак?”, Ці цвіў мак?, Ці паспеў мак?” Пасля адказу: “Паспеў”,- дзецікрычаць: “Трасіце мак!” І бягуць да мака трэсці яго. А мак спрабуе схапіць каго-небудзь з дзяцей. Каго ен зловіць, той становіцца макам. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Мак пачынае лавіць дзяцей пасля слоў: “Трасіце мак” |
Назва гульні |
Вузельчык |
Задачы |
Змест |
развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору. |
Два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць: Іголка — шнырала, Увесь свет прыбрала, Прыбрала, абшыла, Сама голая хадзіла. Тонкая ды долгая, Аднавухая ды вострая. А я тычу — натычу: Носік стальны Хвосцік ільняны! Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы: Хивсцік ніцяны Цягну зa сабой. Праз палаьнo ён праходзщь, Канец сабе находзіць... |
Матэрыял |
Правілы |
Паясы |
дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей. |
Назва гульні |
Агароднік |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу. |
Гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца: — Хто там? — Агароднік! — За чым прыйшоў? — За рэпай! Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць: Зверху рэпа зялёная, У сярэдзіне тоўстая, К канцу вострая. Хавае хвост пад сябе. Хто да яе нi падыдзе, Усялякі за вixop возьме. Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць. |
Назва гульні |
Шэры кот |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі |
дзеці выбіраюць ката па лічылцы: Раз, два, тры, чатыры Ката грамаце вучылі: Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць. Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова: — ёсць мышы у стозе? — Ёсць! — Баяцца ката? — Не! — А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела. |
Назва гульні |
Дзядуля-ражок |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць. |
Дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне: — Хто мяне бaiццa? А ўсе дзеці яму ў адказ: — Ніхто! Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака: - Дзядуля-ражок, З'еў чужы піражок! Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму! Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга. |
Назва гульні |
Хворы Верабей |
Задачы |
Змест |
фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў. |
Дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца: — Ці дома верабей? — Дома. — Што ён робщь? — Хворы ляжыць. — Што яму баліць? — Плечыкі. — Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі. — Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае. Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца: —Ці дома верабей? — Дома. — Што ён робіць? — Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе. Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы. |
Назва гульні |
Вартаўнік |
Задачы |
Змест |
развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт. |
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць. |
Назва гульні |
Свабоднае месца |
Задачы |
Змест |
развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць. |
Дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей. |
Назва гульні |
Жмуркі |
Задачы |
Змест |
практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць. |
Па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом: — Кот, кот! На чым cтaiш? — На дубе! — За што трымаешся? — За сук! — Што на суку? — Вулл! — Што у вуллях? — Пчолы! — Што у пчол? — Мёд! — Каму мёд? — Мне ды сыну майму! — А нам што? — Гліны на лапаце! Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць: Ну, кот Апанас, Лаві тры гады нас! Лаві нас хутчэй, Не развязвай вачэй! Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом. |
Матэрыял |
Правілы |
Хустачка |
да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым. |
Назва гульні |
Млын |
Задачы |
Змест |
развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму. |
Дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць: Млынарня на горцы Крыламі махае, Крыламі махае, Зерне працірае. Сама не глытае, Другі хлеб выпякае. У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі. |
Назва гульні |
Сляпы музыкант |
Задачы |
Змест |
развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію. |
усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам. |
Матэрыял |
Правілы |
Хустачка, палачка |
калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні. |
Назва гульні |
Чараўнік |
Задачы |
Змест |
практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць. |
Дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш. Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць: — Добры дзень, чараушк! Чараунік адказвае: — Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі? Дзеці адказваюць: — У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць. Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы. |
Назва гульні |
Схавай рукі |
Задачы |
Змест |
развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць. |
Тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вяроўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзячага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі. |
Матэрыял |
Правілы |
Вяроўка |
водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу. |
Назва гульні |
Што poбiш? |
Задачы |
Змест |
:развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў. |
Дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць: — А цяпер будзем усе забіваць цвікі! Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?» Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць. |
Назва гульні |
Нос, нос, нос, лоб |
Задачы |
Змест |
развіваць хуткасць рэакцыю, увагу. |
: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы. |
Назва гульні |
Браднік |
Задачы |
Змест |
развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку. |
Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком. |
Беларускія гульні для выхаванцаў старэйшай групы
Назва гульні |
“Гусі-лебедзі” |
Задачы |
Змест |
Удасканальваць навыкі хуткаго бегу, спрыту, выхоўваць пачуцце калектывізму, смеласць. |
Выбіраецца воўк і гусі. Воўк знаходзіцца ў сярэдзіне круга, гусі за кругам. Дзеці або дарослы крычаць: “Гусі, гусі! Вам пара ў чыста поле са двара” Дзеці ідуць кароагодам, трымаюцца за рукі і спяваюць: Дзе былі вы гусі? На сінім на моры. Каго там вы бачылі? Шэрага воўка. Ах, ты шэры воўк, Бяры ты гусенка замест парасенка. Га-га-га1 Гусі адказваюць пасля кожнага радка тэксту увесь час: “Га-га-га!”. Потым гусі ўцякаюць. А воўк іх ловіць |
Матэрыял |
Правілы |
Медальен з выявай ваўка |
Дзеці дапамагаюць гусям, якія маюць права схавацца ў сярэдзіне круга, калі стомяцца. Воўк гэтага права не мае. |
Назва гульні |
“Міхасік” |
Задачы |
Змест |
Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць. |
Некалькі пар абутку ставяцца па кругу. Удзельнікі становяцца вакол “лапцей”. Дзеці гавораць: Ты, Міхасік, не зявай! Хутка лапці абувай! Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы танцавальныя рухі, перамяшчаюцца па кругу. Па сігналу кожны стараецца абуць “лапці”. Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні. |
Матэрыял |
Правілы |
Некалькі пар абутку |
Пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік. |
Назва гульні |
“Паляўнічыя і качкі” |
Задачы |
Змест |
Развіваць трапнасць і дакладнасць удару, вакамер, хуткасць рэакцыі. |
Выбіраюцца паляўнічыя і качкі. Паляўнічыя перамяшчаюцца па пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, і імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ўдарыць па нагах ці ў спіну мячом качцы. Але падыходзіць да качак бліжэй, чым5-6 крокаў, не дазваляецца. Калі качкі набліжаюцца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі качка зловіць мяч на ляту, яна кідае мяч за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па віне якога мяч быў злоўлены качкай. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць качку, мяняецца з ей ролямі. |
Матэрыял |
Правілы |
Мяч |
Качка можа адабраць мяч у паляўнічага, дакрануўшыся да яго рукой. |
Назва гульні |
“Качка” |
Задачы |
Змест |
Удасканальваць навыкі лоўлі мяча, пападання ім у рухомую цэль; развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вынослівасць |
Чэрціцца круг дыяметрам 15-20 м, у які становіцца водзячы-паляўнічы. Ен кідае качку (тэнісны мяч) угору і называе імя аднаго з ігракоў. Названы павінен злавіць качку, тады ен стане паляўнічым. Калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, з таго месца, дзе спынілася качка, ен павінен трапіць у аднаго з ігракоў, якія перамяшчаюцца па кругу. Толькі тады ен становіцца паляўнічым. Ігрок, у якога трапілі мячом, выбывае з гульні, але калі той, хто кідае, прамахнецца, з гульні выбывае ен сам. Пераможцам лічыцца той, хто застаецца ў гульні апошнім. Аднаго |
Матэрыял |
Правілы |
Мяч |
Калі мячык выкаціцца за межы круга. Ігрок, якому ен быў адрасаваны, можа зрабіць з месца прыпынку мяча два крокі ў любым напрамку. |
Назва гульні |
“Гарнушак” |
Задачы |
Змест |
Удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, вытрымку. |
Дзеці садзяцца на лаву, якая стаіць пасярэдзіне пляцоўкі, плячамі адзін да аднаго. Адзін з удзельнікаў гульні называецца гарнушкам. Ен ходзіць вакол чарады і раптам стукае каго-небудзь па калене і крычыць: “Гарнушак!” Той зрываецца з месца і бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзіць гарнушка, які таксама бяжыць, але ў іншым напрамку. Хто раней зойме месца на лаве, той выйграе, а другі дае фант і становіцца гарнушкам. |
Матэрыял |
Правілы |
Фант (каменьчык ці шышка) |
Дзеці павінны бегчы вакол лавы ў розных напрамках. |
Назва гульні |
“Хапанка” |
Задачы |
Змест |
Удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць уважлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць. |
На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1-2 м-гняздо. А паабапал яго на адлегласці 4-7 м ад цэнтра – дзве паралельныя лініі. Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імены, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў. Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называе адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца схапіць яго першым. Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць прадметаў. |
Матэрыял |
Правілы |
Розныя невялікія прадметы |
Па камандзе водзячага ігракі павінны схапіць прадмет і забегчы з ім за сваю лінію. |
Назва гульні |
“Пасадка бульбы” |
Задачы |
Змест |
Развіваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослівасць, мэтанакіраванасць, пачуцце калектывізму. |
Дзеці дзеляцца на каманды па некалькі чалавек. Строяцца ў каланы на чале з капмтанамі, кожны з якіх атрымлівае мяшэчак з бульбай. На адлегласці 20-30 крокаў ад калоны чэрціцца 5 кружкоў. Па сігналу капітаны бягуць да кружкоў, садзяць бульбу – кладуць яе ў кружкі і перадаюць мяшэчкі наступным. Выйграе каманда, якая першай закончыць пасадку і збор бульбы. |
Матэрыял |
Правілы |
Мяшэчак з бульбай |
Садзіць бульбу трэба ў цэнтр кружка. Калі бульба выкаціцца з кружка, ігрок вяртаецца і выконвае заданне спачатку. |
Назва гульні |
“Конікі” |
Задачы |
Змест |
Удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць. |
У сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя – конікі. Ігракі выбіраюць шпака, які становіцца ў круг, конікі за кругам. Шпак, скачучы на дзвюх нагах, ловіць конікаў, якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні шпака адбягаюць. Калі шпак не не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, конікі павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены ігрок заводзіцца ў круг і робіцца шпаком. Новы шпак можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе конікі павінны перамяшчацца такім жа спосабам. Конік лічыцца злоўленым. Калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца. Калі ўсе ігракі збяруцца ў сярэдзіне круга. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Шпак не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за межы пляцоўкі. |
Назва гульні |
Лянок |
Задачы |
Змест |
практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору. |
З ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца: — Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае: — Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок! Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi: А мы сеялі, сеялі лянок, Белы, слаўны кужалёк! Урадзіся, наш лянок! Урадзіся, кужалёк. Мы лянок ipвaлi, ж а л i, Абразалі, у полі слалі, У снапочкі 3бipалi. Урадзіся лянок Белы, слаўны кужалёк. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля». |
Назва гульні |
Гаспадыня i кот |
Задачы |
Змест |
практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць. |
Дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дачку i ката. Усе астатнія — збаночкі. Маці гаворыць: — Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом! Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць: — Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць. Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках. — Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў. Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i скажа: — У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла! Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць: — Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот! Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці. Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку. Пачаў прасіцца: — Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату: — Патанцуй, паскачы, тады адпусцім! Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку. — Выходзь, кот. Выходзь ды памятай: Першы раз даруецца, Друп — забараняецца! I разбегліся усе хто куды. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго. |
Назва гульні |
Свінка |
|
Задачы |
Змест |
|
практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў. |
З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць: — Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляўка! Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца. |
|
Матэрыял |
Правілы |
|
Мяч |
дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга. |
|
Назва гульні |
А мы проса сеялі |
|
Задачы |
Змест |
|
удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой. |
Дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць: — А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.) Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць: — А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам! — Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.) — А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.) — А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.) — Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.) — А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.) — А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.) — Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.) — А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі) — Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.) — А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.) — Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні. |
|
Матэрыял |
Правілы |
|
Не патрэбен |
дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот |
Назва гульні |
Гарлачык |
Задачы |
Змест |
практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу. |
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца: — Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае: За «гарлачык» гэты Дай нам зусім крышку: Каб ніколі не хварэць — Маннай кашы лыжку. Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца. |
Назва гульні |
Фарбы |
Задачы |
Змест |
практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць. |
Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы. Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба. Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць. Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць: — Стук-стук! Гаспадар прачынаецца i пытаецца: — Хто тут? — Несцерка! — Чаго прыйшоу? — Па фарбу? — Па якую? Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад: — Па сінюю! Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць: — Такой фарбы у нас няма! А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць: Пайдзі за сіненькі лясок, Знайдзі ciнi чабаток. Панасі, панасі I нам прынясі! Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку: — Стук-стук! — Хто там? — Несцерка! — Чаго прыйшоў? — Па фарбу! — Па якую? — Па белую! Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць: — ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае. |
Назва гульні |
Іванка |
Задачы |
Змест |
развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму. |
З ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць: А дзе той Іванка, (3 разы) Што ўстае спазаранку. ён спрытны, працавіты Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае. Іванка, выбежы, свой спрыт накажы. Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы: Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі) Кругом пакружуся (кружыцца) Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi). Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць: Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку, Толькі Марыльку з сабой забяры. Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе. Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні. |
Назва гульні |
Вартаўнік |
Задачы |
Змест |
Развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт. |
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць. |
Назва гульні |
Браднік |
Задачы |
Змест |
развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку. |
.Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць. |
Матэрыял |
Правілы |
Лаўка |
iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком. |
Назва гульні |
Паляванне на лісаў |
Задачы |
Змест |
практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі. |
Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе. |
Назва гульні |
Рэшата |
Задачы |
Змест |
развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць. |
Дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, i імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца. |
Матэрыял |
Правілы |
Палка, хустачка |
калі irpoк не паспее схавацца за палкай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей. |
Назва гульні |
Каноплі |
Задачы |
Змест |
выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку. |
.Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i пачынае з імі дыялог: — Прыходзь да мяне каноплі палоць. — Не хачу! — А кашу есці? — Хоць зараз! — Ах ты, гультай!—i ў гэты жа час бяжьщь у любы канец шарэнгі. Адначасова i irpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, a irpoк, які застаўся, займае месца гаспадара. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца. |
Назва гульні |
Шчупак |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы. |
Дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе i aдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок i iмкнeццa схапіць самага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны. |
Назва гульні |
Палатно |
Задачы |
Змест |
практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў. |
Дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!» Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палатна. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго. |
Назва гульні |
Вяроўка-змейка |
Задачы |
Змест |
развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў. |
На зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні. |
Матэрыял |
Правілы |
Вяроўка |
нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым. |
Назва гульні |
Золата |
Задачы |
Змест |
развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць. |
.Дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокі i крычыць: «Золата, да мяне!» Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца |
Матэрыял |
Правілы |
Каменьчык |
дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў ix няма |
Назва гульні |
Кашка |
Задачы |
Змест |
удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу. |
Дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi. |
Матэрыял |
Правілы |
Шышка, каменьчык |
irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца. |
Назва гульні |
“Проса” |
Задачы |
Змест |
Вызваць радасны настрой, развіваць вытрымку, спрыт |
. Ігракі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падыходзіць да аднаго і кажа: - Прыходзьце да нас проса палоць. Той адказвае: - Не хочу. Вядучы: -А кашу есці? Ігрок: -Хоць зараз. Вядучы-Ах, ты ж, гультай! Пасля гэтых слоў вядучы і “гультай” бягуць на канец шарэнгі з розных бакоў і займаюць свабоднае месца. Той, хто не застаўся, становіцца вядучым. |
Матэрыял |
Правілы |
Не патрэбен |
Пачынаць бег пасля слоў: “Ах, ты ж, гультай!”. Каб вядучы і “гультай” не перашкаджалі адзін аднаму, вядучы бяжыць перад дзецьмі, а гультай за іх спінамі. Выйграе той, хто першы стане ў шарэнгу. |
Назва гульні |
“Птушка” |
Задачы |
Змест |
Удасканальваць навыкі перамяшчэння на абмежаванай прасторы |
. Колькасць удзельнікаў – 10-20 чалавек. Ігракі выбіраюць раздатчыка,становяцца ў кругплячо ў плячо, спінамі ўнутр круга, і трымаюць за спінамі рукі, склаўшы далоні чашачкай. “Раздатчык” ходзіць у крузе, непрыкметна ўкладае каму-небудзь у далоні “птушку”, становіцца ў цэнтр і гаворыць6 “Дзверы адчынены”. Той, у каго знаходзіцца “птушка”, бяжыць да раздатчыка і аддае яму “птушку”. Ігракі, што стаяць побач, павінны затрымаць яго. Хто першы схопіць, становіцца “раздатчыкам”. Калі гэта нікому не ўдаецца, “раздатчыкам” становіцца ігрок, які аддаў “птушку” раздатчыку |
Матэрыял |
Правілы |
Каменьчык ці шышка |
Іграка з “птушкай” можна лавіць да таго часу, пакуль ен не дакранецца да “раздатчыка”. |